Форум - гэта месца сустрэчы арганізацый, ініцыятыў і людзей, якія працуюць у экалагічным накірунку

Lobanov-Evgenij22Напярэдадні агульнага для беларускіх экалагічных актівістаў мерапрыемства, "Форуму грамадзкіх экалагічных арганізацый -2013" мы працягваем знаёміць вас з яго арганізатарамі і ўдзельнікамі. Экалагічны рух у Беларусі даволі невялікі і, па словах Праграмнага дырэктара установы "Цэнтар экалагічных рашэнняў", Яўгена Лабанава, сустракаюцца арганізацыі і ініцыятывы даволі рэдка паміж сабой, у сілу геаграфічнай аддаленасці, загружанасці, таму Форум - гэта месца сустрэчы калег.

Яўген Лабанаў, Праграмны дырэктар установы "Цэнтр экалагічных рашэнняў":

Форум – гэта добрая магчымасць пэўнай рэфлексіі таго, што адбываецца, бо найчасцей ты штосьці робіш і ў цябе няма магчымасці ці часу зразумець наколькі эфектыўна ты гэта робіш, што можна б было зрабіць лепш, а што лепш бы было зусім не рабіць. А ў стасунках з людзьмі, калі прэзентуеш свае нейкія ідэі, ты атрымоўваеш рэакцыю на іх і гэта з'яўляецца важным момантам. Акрамя гэтага на Форуме мы будзем абмяркоўваць, што адбывалася ў цэлым у зялёнай супольнасці за апошнія два гады, што атрымалася зрабіць, а што не, чаму мы не рады.

Яшчэ адзін момант гэта пазіцыі, у тым сэнсе, спрыянне таму, каб арганізацыі і людзі, якія працуюць у экалагічным сектары, яны з большага раздзялялі пэўныя пазіцыі па тых ці іншых экалагічных пытаннях. Напрыклад, мы займаемся адходамі і лічым сябе дастаткова кампітэнтнымі і дасведчаннымі ў гэтай вобласці, але ў той жа момант мы можам абсалютна не ведаць і не разумець, што адбываецца, напрыклад, у вобласці біяразнастайнасці. І калі на Форуме атрымоўваецца ўзгадняць нейкія агульныя звароты, агульныя пазіцыі па тых ці іншых пытаннях, то мы сваім голасам можам узмацніць пазіцыю тых арганізацый, якія займаюцца тэмай біяразнастайнасці і атрымаць пэўную падтрымку для нашай працы па адходах. Таму я спадзяюся, што на Форуме будуць абмеркаваны і набудуць актуальнасць дастаткова вялікая колькасць экалагічных тэм, якія зараз могуць быць запатрабаванымі ў Беларусі на працягу наступных некалькіх год, з тым, каб пасля Форума гэтыя пазіцыі можна было прасоўваць, імі можна было абгрунтаваць чаму мы гэтым займаемся.

Таксама важнай складаючай Форума з'яўляецца тое, што за кошт правядзення такіх мерапрыемстваў мы можам казаць пра пэўнае ўзмацненне экалагічнага руху ў нашай краіне, калі розныя арганізацыі сумеснымі намаганнямі праводзяць такое вялікае мерапрыемства, гэта сведчыць пра рост патэнцыялу руху ў цэлым."

У будучым, на думку Яўгена Лабанава, Форуму не варта змяняць свой фармат:

"Мадэль, якая на працягу шасці год дзейнічае, што Форум праводзіцца раз у два гады і з'яўляецца пляцоўкай для сустрэч, напэўна змяняць яе радыкальна не варта. Бо не думаю, што мы зможам праводзіць Форум кожны год, гэта патрабуе дастаткова шмат часу і рэсурсаў. Хутчэй у мяне такое пажаданне, каб кожны Форум уносіў свой уклад у кансалідацыю, узмацненне і павелічэнне экалагічнага руху, для прываблівання ўвагі да тэмы аховы навакольнага асяроддзя, разумення таго, што ахова асяроддзя, гэта не толькі справа Мінпрыроды ці дзяржаўных органаў, гэта залежыць пасутнасці ад усіх людзей, якія жывуць на дадзенай тэрыторыі. І Форум паказвае магчымыя інструменты і магчымасці як чалавек можа прыняць у гэтым удзел. Тым больш, што адна з тэм гэтага Форуму – грамадска – экалагічны кантроль, маецца на ўвазе непасрэдны ўдзел людзей у прыродна – ахоўнай дзейнасці, напрыклад, ты бачыш, што дзесьці брудна, то твая задача падумаць як ты можаш зрабіць так, каб там стала чыста, умоўна кажучы, ці прыбраць тое смецце і інш. І таму спадзяюся, што Форум паспрыяе на колькасць людзей, якія асацыіруюць сябе з зялёным рухам."

2020  Форум Общественных Экологических Организаций Беларуси